7-8 снежня 2017

Шамалук Канстанцін і Дзярко Сяргей чыталі вершы Янкі Купалы
      7-8 снежня 2017 з нагоды 135-годдзя з Дня нараджэння народнага паэта Беларусі Янкі Купалы ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі прайшло паэтычна-музычнае мерапрыемства, у праграме якога навучэнцы філіяла ўстановы адукацыі “Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт” “Лінгвагуманітарны каледж”, спецыяльнасці “Замежная мова”, 23ЗБ групы, Шамалук Канстанцін і Дзярко Сяргей чыталі вершы Янкі Купалы. Перад пачаткам спектакля рэжысёр пастановы Святлана Навуменка выступіла і расказала пра стварэнне гэтага спектакля, яго ролю ў культурным жыцці нашага грамадства.
Таксама гледачы пачулі песні ў выкананні вядомага барда Эдуарда Акуліна. Асабліва слухачам спадабалася песня “Янка Купала”. У 19:00 быў паказаны спектакль”Кругі раю”, пасля якога адбылася сустрэча з акцёрамі і рэжысёрам пастаноўкі.
У вырашэнні пастаноўкі выкарыстоўваецца актыўны музычны і пластычны шэраг, жывое вакальнае выкананне, гратэск і алегорыя. Спектакль уяўляе сабой поўнамаштабную гістарычную драму, у якой занята каля чатырнаццаці дзеючых асобаў. У ролі Янкі Купалы выступіў вядомы беларускі артыст Дзяніс Паршын.
Спектакль спрабуе расказаць гісторыю жыцця Янкі Купалы нанова, пераплятяючы рэальны свет з творчасцю. У аснову спектакля пакладзены раннія вершы паэта, урыўкі з паэмы “Бандароўна”, газетныя публікацыі, лісты і нават пратаколы допытаў народнага паэта Беларусі.
Выказваем вялікую падзяку адміністратару Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, Веры Аляксандраўны Буланда і спадзяёмся на далейшае плённае супрацоўніцтва.