6

Шануем родную мову

Міжнароднае свята «Дзень роднай мовы»

«Шануем родную мову»

14 лютага 2019 года ў каледжы ў рамках інфармацыйна-дыскусійнага клуба «Дыялог» прайшло мерапрыемства «Шануем родную мову». Яно прысвечана Міжнароднаму святу «Дзень роднай мовы». Удзельнікі клуба падрыхтавалі наступную праграму:

  1. Мой любімы верш на роднай мове.
  2. Цікавыя факты з гісторыі роднай мовы.
  3. Сустрэча з Несцеркам: скарбы роднай мовы, жарты, загадкі.
  4. Гульня-віктарына «Куфэрак прыказак і прымавак».

Музычным аздабленнем сустрэчы стала выкананне навучэнкамі 12ДБ групы Андрэевай Аляксандрай і Русецкай Палінай беларускіх народных песень.

Захапленне навучэнцаў выклікалі беларускія мелодыі, якія выканала на цымбалах навучэнка 11ЗБ Асіпенка Яраслава.

Удзельнікі клуба актыўна ўступілі ў дыскусію аб месцы і ролі роднай мовы ў жыцці сучаснага беларуса. Адзначылі, што сапраўдны грамадзянін і патрыёт шануе і паважае родную мову, яна частка яго жыцця, непарушная повязь са сваім народам, з роднай Беларуссю.

Выказваем удзячнасць актыўным удзельнікам гэтага мерапрыемства: Отчык Сафіі, Сушынскай Елізавеце, Баймуродавай Очы (22ЗБ), Зюзю Сяргею, Раздорскіх Любаве, Гусеву Рэнату (23ЗБ), Галуску Сямёну, Клешчанку Ігару, Курыга Таццяне (15ЗП), Піляку Міхаілу, Чараку Ягору (13ЗБ), Крыштаповіч Кацярыне, Сарокінай Ангеліне (11ЗБ).